«Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж» Сяргей Тарасаў

«Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж» Сяргей Тарасаў
Дарослым кнігі
Кошт: 54.00 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Вы трымаеце ў руках фантастычную кнігу! У вашых руках – гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай веры. Імя ёй – Еўфрасіння. У гэтай кнізе вы маеце магчымасць прайсціся з Еўфрасінняй па старажытнаму Полацку, пабачыць яе няпростыя гады ў манастыры, пабыць з ёй на шляху ажно да Канстантынопаля і Ерусаліма, потым да Кіева і вярнуцца ў Полацк. Аўтар Сяргей Тарасаў, археолаг і гісторык, які прысвяціў сваё навуковае і чалавечае жыццё Полацку, гатовы даць адказ за кожнае слова ў кнізе. Ён хадзіў па вуліцах, якімі хадзіла Еўфрасіння Полацкая, і ён упэўнены, што ведае, дзе сёння хаваецца знакаміты крыж Лазара Богшы. Амаль на кожнай старонцы гэтага навукова-папулярнага выдання змешчаныя здымкі і ілюстрацыі. У кнізе 368 старонак, цвёрдавая матавая вокладка, прыемная на вобмацак. Вялікі падарункавы фармат А4. Год выдання 2021. Выдавец Цымбераў Р.М.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.