«Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу» Сяргей Шапран

«Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу» Сяргей Шапран
Дарослым кнігі
Кошт: 27.00 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
У кнізе «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу» даследчыка літаратуры Сяргея Шапрана ўпершыню пададзены ўсе вядомыя на сёння шаржы на песняроў — агулам 44 малюнкі, зробленыя пераважна пры жыцці класікаў. Кожная карыкатура падрабязна апісаная – калі зроблена, у якіх абставінах, чаму ў той час гэта было смешна, як зразумець пасхалачкі, якія пакінуў мастак. Здаецца, чытаеш пра карыкатуру – а насамрэч пра час. Да большасці шаржаў дададзены эпіграмы – гэтаксама як смешныя малюнкі суправаджаліся вершыкамі ў тагачаснай прэсе. Аўтар падрабязна тлумачыць гісторыю і шаржа, і верша, і абставін. Янка Купала і Якуб Колас яшчэ пры жыцці рабіліся героямі сяброўскіх шаржаў аўтарства як вядомых мастакоў, так і забытых сёння. Аднак, нягледзячы на стогадовую гісторыю, гэты арыгінальны жанр ніколі канцэптуальна не даследаваўся, а большасць малюнкаў была, здавалася б, назаўсёды «пахаваная» ў старых часопісах і падшыўках газет. Першае падобнае выданне ў купала- і коласазнаўстве і ў жанры беларускага сяброўскага шаржу. Выдавецтва Цымбераў Р.М. Год выдання 2025. 132 старонак, мяккая вокладка.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.