Камізэлька дзіцячая унісэкс (рост 146-158)
Камізэлька дзіцячая унісэкс (рост 146-158)
Школьная форма для хлопчыкаў Школьная форма для дзяўчынак
Кошт: 98.00 BYN
Катэгорыя: Школьная форма
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Камізэлька дзіцячая на рост 146-158 см. Падыходзіць і для хлопчыкаў, і для дзяўчынак. Адзін з элементаў камплекту школьнай формы ў нацыянальным стылі. Канструктыўнай асаблівасцю нашай формы з’яўляецца тое, што яна «расце разам з дзіцем». У камізэльцы гэты эфект дасягаецца за кошт гузікаў і запасу тканіны, які дазваляе павялічваць камізэльку, перашываючы гузікі на спіне і плячах, па меры росту дзіцяці. Рост формы дае магчымасць рэгуляваць яе ў гарызантальным (па памеры) і вертыкальным (па росце) напрамках і такім чынам дасягаецца выдатная пасадка па фігуры, а таксама ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей і падлеткаў, якія растуць нераўнамерна. Форма заўсёды будзе сядзець па фігуры і не будзе глядзецца навыраст. Якасныя матэрыялы і сістэма росту разам з дзіцём дазваляюць выкарыстоўваць форму на працягу 3-4 год. Матэрыял – віскоза з паліэстэрам. За кошт дамешку паліэстру тканіна амаль не мнецца, носіцца даўжэй і менш зношваецца. У каментары да замовы пазначце наступныя памеры – рост і абхоп грудзей дзіцяці. Тэрмін выканання замовы вагаецца ад некалькіх дзён да двух тыдняў.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.