Кашуля з вышыўкай для дзяўчынкі (рост 146-158)
Кашуля з вышыўкай для дзяўчынкі (рост 146-158)
Школьная форма для дзяўчынак
Кошт: 82.60 BYN
Катэгорыя: Школьная форма
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Вышываная кашуля для дзяўчынкі на рост 146-158 см. Адзін з элементаў камплекту школьнай формы ў нацыянальным стылі. Канструктыўнай асаблівасцю нашай формы з’яўляецца тое, што яна «расце разам з дзіцем». У кашулі гэты эфект дасягаецца за кошт шырокай падгібкі і запасу тканіны ў выглядзе складкі на рукавах. Рост формы дае магчымасць рэгуляваць яе ў гарызантальным (па памеры) і вертыкальным (па росце) напрамках і такім чынам дасягаецца выдатная пасадка па фігуры, а таксама ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей і падлеткаў, якія растуць нераўнамерна. Форма заўсёды будзе сядзець па фігуры і не будзе глядзецца навыраст. Якасныя матэрыялы і сістэма росту разам з дзіцём дазваляюць выкарыстоўваць форму на працягу 3-4 год. Матэрыял – бавоўна за дамешкам паліэстэру. За кошт дамешку паліэстру тканіна амаль не мнецца. Машынная вышыўка прэміум класа. У каментары да замовы пазначце наступныя памеры – рост і абхоп грудзей дзіцяці. Тэрмін выканання замовы залежыць ад наяўнасці вышыўкі і вагаецца ад некалькіх дзён да двух тыдняў.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.