Камплект школьнай формы для дзяўчынкі (рост 122-140)
Камплект школьнай формы для дзяўчынкі (рост 122-140)
Школьная форма для дзяўчынак
Кошт: 210.00 BYN
Катэгорыя: Школьная форма
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Камплект школьнай формы ў нацыянальным стылі для дзяўчынкі на рост 122-140 см. У камплект уваходзяць: спадніца, камізэлька і кашуля з вышыўкай. Канструктыўнай асаблівасцю нашай формы з’яўляецца тое, што яна «расце разам з дзіцем». Такі эфект дасягаецца за кошт шырокай падгібкі, сістэмы гузікаў, складкі з дадатковай тканінай на рукавах кашулі і гумкі, якую можна павялічыць. Рост формы дае магчымасць рэгуляваць яе ў гарызантальным (па памеры) і вертыкальным (па росце) напрамках і такім чынам дасягаецца выдатная пасадка па фігуры, а таксама ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей і падлеткаў, якія растуць нераўнамерна. Форма заўсёды будзе сядзець па фігуры і не будзе глядзецца навыраст. Якасныя матэрыялы і сістэма росту разам з дзіцём дазваляюць выкарыстоўваць форму на працягу 3-4 год. Матэрыял спадніцы і камізэлькі – віскоза з паліэстэрам. За кошт дамешку паліэстру тканіна амаль не мнецца, носіцца даўжэй і менш зношваецца. Матэрыял кашулі – бавоўна за дамешкам паліэстэру. За кошт дамешку паліэстру тканіна амаль не мнецца. Машынная вышыўка прэміум класа. У каментары да замовы пазначце наступныя памеры – рост і абхоп грудзей дзіцяці. Тэрмін выканання замовы вагаецца ад некалькіх дзён да двух тыдняў.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.