17

Лістапад

Мы выпускаем штодзённік з сэнсам

Дарагія сябры! Пару дзён таму мы запусцілі збор сродкаў на выданне ілюстраванага матывуючага штодзённіка па-беларуску -  ён атрымаўся стылёвы, якасны, натхняльны.

Яго назва творчая - "Падзейнік" - каб кожны ваш дзень быў напоўнены толькі сэнсоўнымі, добрымі падзеямі.

Унікальнасць "Падзейніка":

- упершыню штодзённік такога кшталту друкуецца па-беларуску

- матывуючыя цытаты з Бібліі на кожны месяц

- тэксты па самаразвіцці ад вядомага філосафа і коўча Андрэя Мытыха

- правераная адаптаваная сістэма планавання месяцаў і тыдняў

- створаны па амерыканскай сістэме спісаў Bullet Journal

- унутры трэкеры, якія навучаць добрым звычкам

- зручны ў карыстанні - цвёрдая вокладка на спружыне

Каму падыдзе "Падзейнік":

- таму, хто вядзе актыўны лад жыцця

- таму, хто хоча лепш навучыцца планаваць свой час

- таму, хто хоча вучыцца і развівацца ў дасягненні мэтаў

- таму, хто хоча глыбока перажываць кожны дзень і вучыцца быць удзячным за ўсё

Будзем радыя, калі наша ідэя і праца будуць вам даспадобы! Штодзённік друкуецца невялікім VIP-накладам - спяшайцеся замовіць! Пакуль праект ідзе на "Вулеі" ў вас ёсць магчымасць замовіць штодзённік па зніжаным кошце. Падрабязнасці па спасылцы.

Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by